Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Васіль Мікалаевіч Марэйка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 адпрацаваў год у давыд-гарадоцкай «Райсельгастэхніцы», затым паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Іван Іванавіч Монцік нарадзіўся 5 мая 1938 г. ў в. Скарынкі Слонімскага павета (з 1976 г. далучана да в. Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У верасні 1945 г. пайшоў у першы клас мясцовай школы. Пасля заканчэння дзесяцігодкі быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію, служыў на Балтыйскім флоце на эсмінцы «Стойкий».

Уладзімір Мікалаевіч Сіпягін нарадзіўся 16 студзеня 1953 г. у вёсцы Селаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Першамайскай сярэдняй школы (1970) служыў у Савецкай арміі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1979), вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве (1989).

 Ян-Бенедыкт Пратасовічнарадзіўся ў другой палова XVI ст. ў вёсцы Магільна на Піншчыне (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) ў сям’і Бенедыкта Васілевіча Пратасовіча і Марыны з Палубінскіх, сястры наваградскага кашталяна Аляксандра Палубінскага.

Мікалай Іванавіч Пацеюк нарадзіўся 24 снежня 1938 г. у в. Ляхаўцы Палескага ваяводства (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька загінуў на Вялікай Айчыннай вайне. Колю гадавала адна маці, якая ўжо пахавала двух сыноў і дзвюх дачушак, таму апошняму аддавала ўсё мацярынскае цяпло. Як мог ёй па гаспадарцы дапамагаў старэнькі дзед. 

Таццяна Мікалаеўна Яцук нарадзілася 19 сакавіка 1963 г. у в. Радагошча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1980 г. закончыла Валеўскую сярэднюю школу, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыла ў 1985 г.

Марыя Мікалаеўна Філіпава нарадзілася 2 лютага 1948 г. у г. Баранавічы. Працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні роўнічніцай, лабарантам. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.

 Вера Паўлаўна Пракаповіч нарадзілася 12 сакавіка 1943 г. у в. Малыя Мурыны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства палюбіла паэзію, пісала вершы і апавяданні, але спачатку саромелася паказваць іх. Першае абуджэнне стваральнай душы, пробу пяра здольнай пяцікласніцы ахвотна надрукавала камянецкая раённая газета «Іскра» (зараз «Навіны Камянеччыны»). Гэта акрыліла школьніцу і падбадзёрыла да творчасці.

Іван Трафімавіч Дацкевіч нарадзіўся 7 сакавіка 1938 г. у в. Сады Сямяціцкага раёна Беластоцкай вобласці (цяпер – тэрыторыя Польшчы). Бацька паходзіў з Камянеччыны, а маці – з в. Сцяброва, што на Жабінкаўшчыне, а пазнаёміліся яны ў далёкай Казані.Маці, Ганна Антонаўна Іванюк, з бацькамі выехала ў бежанцы ў Расію, куды перабраўся і Трафім Пятровіч Дацкевіч з першай сям’ёй – жонкай і двума дзецьмі. Аднак жонка захварэла і памерла, а Трафім ажаніўся з Ганнай.

Уладзiмiр Iванaвiч Дзехцярук нарадзіўся 24 студзеня 1953 г. у в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і настаўнікаў.Цёплыя бацькоўскія адносіны, разнастайнасць інтарэсаў бацькі Івана Аляксандравіча – даследчыка, мовазнаўца, і яго патрабавальнасць у выхаванні дзяцей з’явіліся добрым падмуркам для развіцця творчай натуры будучага паэта.

Старонка 5 з 21